Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры студыёзуса Вырвіча

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Это вторая книга, рассказывающая о приключениях в XVIII веке молодого шляхтича Пранциша Вырвича и доктора Варфоломея Лёдника из Полоцка. Сейчас сифилис стал студентом Виленской академии, а доктор Лёдник, бывший слуга Пранциша, - суровым профессором этой академии. Обоим литвином придется отправляться в опасную поездку аж в Англию, через всю Европу, оживлять куклу-автомат по имени Пандора, убивать настоящего дракона, бежать от чумы, выпутываться из магнатских заговоров вокруг трона Речи Посполитой и зарабатывать деньги в лондонском бойцовском клубе ...

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

Лёднік маўчаў, і ў гэтым маўчанні была навальніца, потым ганарыста ўскінуў галаву, імкліва падыйшоў да сцяны са зброяй і рашуча ўзяў сваю шаблю, турэцкай работы, з простым дзяржальнам, упрыгожаным толькі строгай срэбнай чаканкай, таксама калісьці падораную вялікім гетманам.

– Вырвіч, рушылі ў акадэмію! Я не дазволю ўсялякім фанфаронам адбіраць у мяне з пад носу цікавы навуковы прэцэдэнт!

– Фаўст, ачомайся! – схапіла мужа за рукаў Саламея. – Аддай ім ляльку і забудзься! Зноў хочаш уваліцца ў непрыемнасці ажно па шыю?

Але вочы прафесара гарэлі ўпартым халодным агонём, добра знаёмым Вырвічу. Калі Лёднік так у нешта ўпіраўся, яго можна было забіць, але не адгаварыць. Прафесар, як чорны віхор, прайшоў у вітальню, моўчкі ўдзеў капялюш, захінуўся ў плашч і нат не азірнуўся на жонку, якая ў адчаі глядзела, прыкусіўшы губу, яму ўслед.

Пранціш ледзь паспяваў за доктарам, які рассякаў паветра, як пірацкі карабель. Мінакі давалі яму дарогу, баязліва касавурачыся, і нехта, мабыць, і жагнаўся ўслед. Першыя сухія лісты падалі на брукаванку, нібыта аб чымсьці папярэджвалі – вядома, аб сумным: смерць, тло, непазбежны пераход з надзейнай галінкі да халоднай глебы, прыкрашаны некалькімі імгненнямі вольнага палёту…

Пандора, прыўкрасная і нерухомая, усё гэтак жа глядзела перад сабой у прастору шэрымі прамяністымі вачыма, толькі Пранцысю падалася ў іх злая насмешка. Нават злавесная… Таму што пажаўцелы аркуш паперы, які ляжаў на маленькім століку перад лялькай, больш не быў пусты. На ім красаваўся малюнак – аловак, заціснуты ў руцэ аўтамата, застыў у ягонай апошняй кропцы. Пасля некаторага здранцвення абодва даследчыкі кінуліся вывучаць пасланне механістычнага духу. Звычайны пейзаж: складзенае з буйных каменняў збудаванне, падобнае на склеп, на паўкруглай арцы над уваходам надпіс на лаціне “Тут здабудзеш перамогу агню над жалезам”. Унізе малюнка быў напісаны шэраг драбнюткіх лічбаў, падзеленых на групы рысачкамі, і слупкі літар, з якіх ніяк не жадалі складацца знаёмыя словы.

Малюнак, калі прыгледзецца, быў недасканалы – ён увесь складаўся з асобных простых рысачак, ад чаго здаваўся каструбаватым. Але ніхто б не здагадаўся, што маляваў не жывы мастак, а бяздушны аўтамат. Лёднік так і сяк круціў аркуш, глядзеў на святло, ледзь не на смак спрабаваў.

– А што гэта за мясціна? – не вытрымаў Вырвіч. Прафесар паціснуў плячыма.

– Не ведаю. Праўда, надпіс над уваходам адметны, пра яго могуць быць звесткі. “Перамога агню над жалезам”… Victoria ferrum luce… Штосьці сімвалічнае, эзатэрычнае… Можа, там таемная лабараторыя? – у голасе прафесара пачулася мройнасць – так яму, падобна, захацелася ў тую лабараторыю, за новымі ведамі. – Таямніцу знаходжання яе, упэўнены, раскрываюць гэтыя літары і лічбы… Эх, ёсць адзін спосаб… Каб гэта мне раней у рукі патрапілася, я б учыніў пэўны рытуал… – твар Лёдніка стаўся такім прагна-драпежным, што Пранціш пералякаўся – бо зразумеў, што доктар успомніў пра свае заняткі чорнай магіяй, і вось-вось адновіць практыку…. Але той схамянуўся, страсянуў галавой, скідаючы ачмурэнне, вінавата перахрысціўся, прамармытаў кароткую малітву.

– Трэба ўключыць наш аўтамат, – хай яшчэ раз памалюе.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий