Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры студыёзуса Вырвіча

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Это вторая книга, рассказывающая о приключениях в XVIII веке молодого шляхтича Пранциша Вырвича и доктора Варфоломея Лёдника из Полоцка. Сейчас сифилис стал студентом Виленской академии, а доктор Лёдник, бывший слуга Пранциша, - суровым профессором этой академии. Обоим литвином придется отправляться в опасную поездку аж в Англию, через всю Европу, оживлять куклу-автомат по имени Пандора, убивать настоящего дракона, бежать от чумы, выпутываться из магнатских заговоров вокруг трона Речи Посполитой и зарабатывать деньги в лондонском бойцовском клубе ...

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

– Усё, – Лёднік з палёгкай уздыхнуў. – Выкінем жа з галавы клятую ляльку. Ну, палюбаваліся, пацікавіліся, механізм вывучылі. І дзякуй на гэтым.

Саламея падыйшла, пацалавала мужа ў шчаку.

– Амін.

Пранцішу было што сказаць насуперак, але ён змрочна прамаўчаў.

Наступныя дні былі такімі звычайнымі, што Вырвічу падавалася, быццам ён знаходзіцца ў цэнтры віхуры – вакол нешта круціцца, пралятаюць схопленыя стыхіяй прадметы, а тут, на маленькай пляцоўцы, зацішак… Але вельмі няпэўны і часовы. Пранцішу нават паслабілі хатні арышт – і пара візітаў у карчомку і адна сімпатычная бойка з падмайстрамі шаноўнага цэху залатароў настрой паднялі, як мае быць.

У чацвер пасля заняткаў Недалужны падляцеў да Пранціша з вырачанымі вачыма:

– Твой прафесар, ён што, чорныя месы служыць? Дзіцёнка нейкага на астранамічную вежу павалок!

Пранціш, вядома, паімчаў паназіраць і спрытна прыладаваўся разам з сябруком да шчыліны ў дзвярах на пятым паверсе абсерваторыі: паважны прафесар пасадзіў сабе на плечы малога паніча ў акуратным камзольчыку і носіць па памяшканні, малы рагоча і мацае цікавыя бліскучыя прадметы, якіх досыць у зорным кабінеце. Але што ў гэтым дзіўнага: да славутага лекара прывезлі на кансультацыю хворага нашчадка багатае сям’і, і той забаўляе капрызлівага пацыента.

А Вырвіч бачыў, што Лёднік аж млее ад замілавання і заходзіцца ад тугі, што гэты дзіцёнак з цёмнымі дапытлівымі вачанятамі назаўсёды застанецца для яго чужым.

А потым была яшчэ пані Саламея… Бо прафесар палічыў патрэбным пазнаёміць яе з малодшым Агалінскім. І Пранціш не сумняваўся, што пані гатовая аддаць усё на свеце, каб гэты хлопчык быў ейным сынам.

Юны паніч Алесь не хацеў сыходзіць ад цікавага дзюбаносага доктара і ўчыніў цэлы канцэрт, калі яго перадавалі на рукі няньцы і ўсаджвалі ў карэту. Толькі абяцанне Лёдніка, што наступны раз пакажа, як утвараецца вясёлка проста ў лабараторыі, супакоілі малечу. Гэтак жа, як і падораная кніжка з прыгожымі малюнкамі пра ўсе краіны свету – на малюнках хадзілі плямістыя жырафы з даўжэзнымі шыямі, уздымалі сякеркі патагонцы з пер’ямі ў доўгіх валасах, красаваліся вялізныя сланы з насамі, падобнымі да змей, каля японскага імператара стаялі слугі з агромністымі веерамі… Пан Алесь уткнуўся ў кніжку (усепаглынальная любоў да кніг была ў паніча, вядома, прадказальнай), і дазволіў адвезці сябе да маці.

Пані Саламея рэшту дня прасядзела, замкнуўшыся ў пакоі. З-за дзвярэй чуліся толькі ціхія словы малітваў.

“Бездань бездань прызывае ўва гласе хлябій тваіх, уся высоты Твая і хвалі Твая на мне прэідоша”…

А потым быў ліст. Звычайны ліст, у канверціку, запячатаным сургучом с адбіткам знака, які для знаўцаў шляхецкіх гербоў – а такім мусіў быць кожны праўдзівы шляхціц – чытаўся адразу: брама з крыжам наверсе, якая вядзе да вайсковага намёту. Частка герба Агінец, якім карыстаюцца князі Багінскія.

Пасланец, малады жвавы хлопец у кавалерскім адзенні, сунуў Вырвічу канверцік проста ля выхаду з універсітэту і знік у натоўпе, не адказваючы на пытанні.

Дарэмна Лёднік вінаваціў Пранціша ў нецярплівасці! Студыёзус не стаў раздзіраць канверт проста на вуліцы. А дабег да свайго ўлюбёнага месца на Замкавай гары, да руінаў замку, у якім сто год таму трымаў аблогу невялікі расейскі атрад, і гарматы ператварылі муры ў друз.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий