Knigionline.co » Книги Приключения » Авантуры студыёзуса Вырвіча

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская (2014)

Авантуры студыёзуса Вырвіча
Это вторая книга, рассказывающая о приключениях в XVIII веке молодого шляхтича Пранциша Вырвича и доктора Варфоломея Лёдника из Полоцка. Сейчас сифилис стал студентом Виленской академии, а доктор Лёдник, бывший слуга Пранциша, - суровым профессором этой академии. Обоим литвином придется отправляться в опасную поездку аж в Англию, через всю Европу, оживлять куклу-автомат по имени Пандора, убивать настоящего дракона, бежать от чумы, выпутываться из магнатских заговоров вокруг трона Речи Посполитой и зарабатывать деньги в лондонском бойцовском клубе ...

Авантуры студыёзуса Вырвіча - Людміла Рублеўская читать онлайн бесплатно полную версию книги

Ласкавае сонейка, з ужо заўважнай восеньскай трывогай аб сваім хуткім ахалоджванні, прыстроілася за плячыма расчуленага студыёзуса, які сядзеў на збуцвелай бэльцы, пад вартай сівога дзядоўніку, і прыціскаў да твару маленькі канверцік, ад якога сыходзіў неверагодна хвалюючы пах вербены, мускусу і лепшага, поўнага бляску і прыгод, жыцця. На маленькім аркушыку, які знаходзіўся ў канверце, вядома, не магло змясціцца ўсяго, што нафантазіраваў сабе студыёзус, але галоўнае мелася: Паланэя Багінская, прыдворная дама, прыгажуня, магнатка, прызначала спатканне загоннаму шляхцюку Вырвічу! Праўда, у знаёмай манеры: загадкава, нічога толкам не тлумачачы, і загадна. Сёння, на захадзе сонца, у доме за дамініканскім касцёлам, патаемна.

І, вядома, Вырвіч моцна падазраваў, што расплоціцца за гэты гонар, як і мінулы раз, вельмі дорага, рызыкуючы ўласнай скурай дзеля магнацкіх інтрыгаў…

Але чым прыгода небяспечней, тым болей гонару для рыцара!

У дзядоўніку зашаргацеў вецер, белае пухнатае насенне цёплымі сняжынкамі закружляла, паляцела сеяць новае жыццё, павялічваць Вялікую Дзяржаву Дзядоўніка… Мала што хтось лічыць гэтую расліну пустазеллем – а яна проста злуе ўсіх тым, што мае і пяшчотныя яркія кветкі, і вострыя дзіды, каб бараніць сваю прыгажосць, і моцнае сцябло – не сарвеш голымі рукамі. Жыхар тутэйшай зямлі, якога не так проста вытаптаць, вынішчыць, альбо перарабіць на фіялку.

Вядома, увечары Вырвіч пачапіў да пояса персіянскі кінжал з дыяментам, атрыманы калісьці ад Паланэі як прабачэнне за тое, што пасылала юнака на верную смерць у полацкія сутарэнні. Чырвоныя боты блішчаць, шапка ліха заломленая набок, русявыя кудзеры прычасаныя гжэчна, шкада толькі, вусы яшчэ малыя, так сабе, не вусы, а вусікі, і не тапырацца ваяўніча, а толькі сведчацца, што ёсць.

Калі б фашчаўскі ёлуп, помнік святому Сімпліцыяну каля вёскі Фашчаўка, мог рухацца, ён не мог бы рабіць гэта больш паважна ды ўрачыста, чым пан Пранціш Вырвіч, які ішоў за лёкаем па цёмным, паўпустым доме – ясная рэч, здымным – у пакой да панны Паланэі Багінскай.

Але пану спатрэбілася ўся ягоная мужнасць, каб захаваць прынамсі спакойна-ветлы выраз твару… Бо панна дакладна вырашыла адразу давесці беднаму шляхцюку, хто ёсць хто ў гэтым не лепшым са светаў, і для дзёрзкага, які насмеліўся прэтэндаваць на сардэчную прыхільнасць самой Багінскай, venit summa dies et ineluctabile fatum – прыйшоў апошні дзень і няўмольны фатум… Пакой, дзе яго прымалі, быў, як і ў Агалінскіх, спехам прыкрашаны прывезеным – кітайскія шырмы, кілім, столік з сервізам, толькі ўсё даражэйшае. Затое гаспадыня пакоя была прыбраная дасканала, як на каранацыю, аж вочы сляпіла. Куафюра паненкі ўяўляла з сябе сярэдніх памераў воблака, у якім была зладжаная з дапамогай штучных кветак і маленькіх фігурак галантная сцэнка “Селадон спакушае Галатэю”. Прычым справы ў мізэрнага Селадона відавочна не ладзіліся, таму што Галатэя ўцякла ад яго на тры вяршкі ўверх па напудраных пасмачках. Сукня з крыналінам была падобная не да воблака, а да вострава, зарослага ружовымі кветкамі. Карункаў для аздобы сукенкі было выкарыстана столькі, што хопіць пахаваць не аднаго фараона, укруціўшы ягоную мумію. А за каштоўнасці, што паблісквалі на руках, шыі, у вушах паненкі, можна было развязаць невялічкую вайну. Трупаў гэтак на сотню.

Перейти
Наш сайт автоматически запоминает страницу, где вы остановились, вы можете продолжить чтение в любой момент
Оставить комментарий